Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Сельское хозяйство

Больш за 20 тысячнікаў

Жніво ў Іванаўскім раёне завершана. Хлебаробы дамалацілі апошнія гектары, а збожжасховішчы запоўнены духмяным зернем.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Аляксееўна Стасевіч падчас уборачнай кампаніі сістэматычна выязджала на палі, вывучала ўмовы працы работнікаў, якасць харчавання, падводзіла вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых культур.

Добра папрацавалі на ўборцы камбайнёры, вадзіцелі, зернесушыльшчыкі, іншыя работнікі сельскай гаспадаркі. У раёне налічваецца больш за 20 экіпажаў-тысячнікаў і 23 тысячнікі-вадзіцелі.
Людміла Аляксееўна асабіста віншавала перадавікоў жніва, уручала грашовыя ўзнагароды, падзячныя лісты. Без падарункаў не засталіся і іншыя працаўнікі, якія не ўвайшлі ў лік пераможцаў спаборніцтва, але ад працы якіх таксама залежыць агульны каравай Іванаўскага раёна. Цырымоніі ўшанавання праходзілі непасрэдна на палетках з удзелам кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, намеснікаў па ідэалагічнай рабоце, прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэту. Да гэтай адказнай місіі заўсёды далучаліся культработнікі Іванаўскага раёна, члены аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама.


На мінулым тыдні заслужаныя ўзнагароды з рук Л.А. Стасевіч атрымалі перадавікі з УП «Ляхавіцкае-Агра», ААТ «Бакунова», а таксама экіпажы-тысячнікі з ААТ «Машэраўскі». Добрым падарункам для хлебаробаў сталі творчыя нумары ў выкананні ансамбляў «Кротаўскі гармонік» (Дастоеўскага СДК) і «Бліскавіца» (Махроўскага СДК).

Валерый Міхальчук.