Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Сельское хозяйство

Да Радзімы сцежку працай асвячаць

Количество просмотров:

У ліпеньскі час шчодра каласуюць збожжавыя нівы. З раніцы да вечара гудуць камбайны, асвячаючы наваколле водарам выспеленага зерня – на Іванаўшчыне набірае абароты жніво. 
Да гэтай надзвычай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі рыхтаваліся карпатліва і грунтоўна. Першапачаткова гаспадаркі прыступілі да збору ўраджаю азімага ячменю. Улічваючы спецыфіку гатункаў, тэрміны сяўбы, асаблівасці глебаў у кожнай мясцовасці, старт уборачнай у кожнай з гаспадарак даюць, зыходзячы з канкрэтных умоў. Ёсць гаспадаркі, дзе ўборка ячменю паспяхова фінішавала. Сярод такіх – ААТ «Агра-Моталь»

. У сельгасарганізацыі сёлета пад культуру былі адведзены найбольшыя ў раёне плошчы – 410 гектараў. 
– Камбайны выйшлі на ячменныя палеткі 1 ліпеня, – інфармуе галоўны аграном гаспадаркі Валерый Стасевіч. – Пяці дзён хапіла, каб завяршыць работы і засыпаць у засекі каля 2800 тон паўнавартаснага зерня. Гэта ячмень кармавы гатунку «Тэрэза» нямецкай селекцыі, які вырошчваецца маталянамі на працягу дзясятка гадоў і добра зарэкамендаваў сябе ў мясцовым клімаце, і новы перспектыўны гатунак піваваранага ячменю «Ізацэл» зноў жа нямецкай селекцыі, раяніраваны ў Беларусі зусім нядаўна – толькі летась. 
Працаўнікі намалацілі па 68 цэнтнераў збожжа на круг (дарэчы, «Ізацэл» даў ураджайнасць на дзесяць працэнтаў вышэйшую, чым «Тэрэза»).
Па меркаванні спецыяліста, якаснае насенне – адна з прычын урадлівасці ячменнай нівы. Акрамя таго, немалаважнае значэнне мелі строгае захаванне тэхналогіі вырошчвання культуры, спрыяльныя кліматычныя ўмовы, дастатковая колькасць вільгаці.
А вось снітаўскія аграрыі па ўраджайнасці ячменю нават пераўзышлі маталян: з кожнага гектара яны маюць па 77 цэнтнераў збожжа. Праўда, ячменная ніва гаспадаркі займае толькі сорак гектараў угоддзяў.
Усяго на Іванаўшчыне па стане на 8 ліпеня азімы ячмень убраны на 73% плошчаў. Намалот склаў 3949 тон пры сярэдняй ураджайнасці 63,3 ц/га.
Акрамя таго, на 47 гектарах у раёне абмалочана азімая сурэпіца. У шэрагу гаспадарак вядзецца ўборка насеннікаў шматгадовых траў.

 Ірына Саломка.