Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Сельское хозяйство

Гімн дбайнасці і рупнасці

Количество просмотров:

Абласныя «Дажынкі» ў мінулую суботу прымаў горад Высокае Камянецкага раёна

Калісь у беларускай мове прысутнічала слова «абшарнік». Яму цяжка знайсці рускі адпаведнік. Гэтае паняцце ўласціва толькі нам. Так называлі ўладальніка абшару – пэўнай тэрыторыі, пэўнага кавалка зямлі. Найбліжэйшы сінонім абшарніка – пан. Гэтыя словы ніколі не былі абразлівымі, хоць у свой час ім стараліся надаць негатыўнае значэнне. Напрыклад, калі ў шырокія масы запусцілі вызначэнне «чырвонага пана». Кіраўнікі гаспадарак крыўдзіліся на гэтыя словы, хаця, калі разабрацца, то крыўда была дарэмнай. Кіраўнік сельскагаспадарчай арганізацыі па вызначэнні павінен быць панам: лагодным да добрых работнікаў, ліхім да гультаёў. Іначай на гаспадарцы быць не можа. Не ўспрымайце гэтыя словы гімнам феадалізму: гэта гімн нашай патрыярхальнасці, традыцыяналізму, самабытнасці, якія так добра бачна на «Дажынках».  

Такія святы як «Дажынкі» даюць ні з чым не параўнальныя пачуцці карпаратыўнай еднасці, калі на адну сцэну падымаюцца камбайнеры і старшыні выканкамаў, аператары ЗСК і кіраўнікі гаспадарак, кіроўцы і начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы.
Без кожнага з іх не былі б магчымыя нашы хлебаробскія вынікі, дасягненні, перамогі. Хай сабе ў гэтым годзе яны і меншыя, чым чакалася. Па словах кіраўніка вобласці А.В. Ліса, сёлета агульны ўраджай збожжавых і зернебабовых складзе больш за 1 млн. 100 тыс. тон. Вынік, у параўнанні з мінулымі гадамі, сціплы. Але ж на гэта ёсць аб’ектыўная прычына – засуха, што ў маі-чэрвені скарэктавала планы на ўраджай. Тым не менш, людзі зрабілі ўсё, каб у гэтых цяжкіх умовах мінімізаваць страты.

Dozhinki 2
Dozhinki 3
Dozhinki 4
Dozhinki 5
Dozhinki 6
Dozhinki 7
Dozhinki 8


Не адзін раз на галоўную сцэну «Дажынак» падымаліся землякі. Так, Іванаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлаводчых ферм і комплексаў». Дыплом пераможцы  быў уручаны кіраўніку раёна Ю.Ю. Бісуну. Затым па ўзнагароды ў самых розных намінацыях падымаліся на сцэну першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама І.Ф. Гецька, дырэктар ААТ «Снітава-
Агра» А.А. Гліннік, работнікі гаспадарак «Снітава-Агра», «Ляхавіцкае-Агра», «Бакунова», «Агра-Моталь», «Моладава-Агра» А.С. Галаўчук, Д.А. Галаўчук, А.К. Турчык, І.С. Барташ, М.П. Зіновік, Э.А. Кузьміч, І.П. Кузюр, А.М. Паўлюкавец.   
Па асабістых прычынах не змог прыехаць С.П. Халько, у якога, дарэчы, на гэты дзень выпаў чарговы дзень нараджэння. Карыстаючыся нагодай, шчыра віншуем Сцяпана Пятровіча і з Днём нараджэння, і з трэцім месцам УП «Моладава-Агра» ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх вынікаў на ўборцы ўра-
джаю (па групе з плошчай сельскагаспадарчых угоддзяў да  5 тыс. га).
Закончылася ганараванне святочным канцэртам, адметнымі ўдзельнікамі якога былі нашы калектывы «Палешукі», «Лабуры», «Агні Ясельды» і віртуоз-баяніст Дзяніс Вакер.

Алег Кунец.
Фота аўтара.