Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Сельское хозяйство

Лідары ўборачнай кампаніі

Количество просмотров:

Няўстойлівае надвор'е штодня ўносіць карэктывы ў планы аграрыяў па ўсёй краіне. Так, камбайнеры былі вымушаны пачаць сёлета масавую ўборку збожжавых у сярэдзіне ліпеня, а не на пачатку жніўня, як гэта было раней. Разумеючы цану будучага хлеба, кожны з удзельнікаў жніва імкнецца правесці ўборку з мінімальнымі стратамі, у скарочаныя тэрміны.

Першымі на тэрыторыі Іванаўскага раёна аб заканчэнні ўборачнай кампаніі адрапартавала ўнітарнае прадпрыемства «Моладава-Агра», дзе па стане на 25 ліпеня было прыбрана з палёў 753 гектара збожжавых, а ўраджайнасць склала 41,1 цэнтнера з гектара. Карэспандэнты «ЯК» наведалі адну з перадавых гаспадарак раёна, дзе з першых вуснаў змаглі даведацца пра сакрэт поспеху хлебнай гарачай пары.

Нягледзячы на ранні час нашага візіту ў Моладава, на мехдвары было даволі ажыўлена. Частка механізатараў правярала камбайны перад выхадам у поле, вадзіцелі ў гэты час аглядвалі службовыя МАЗы. Сачылі за рабочым працэсам галоўны аграном (намеснік дырэктара па раслінаводстве) Аляксандр Паўлюкавец і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Раіса Халько.  
– Праліўныя даж-джы ўнеслі значныя карэктыроўкі. Вада не давала вывесці тэхніку ў поле. Дзякуй Богу, дажджы з вечара спыніліся. Застаецца чакаць, пакуль калоссе прасохне і можна будзе выпускаць тэхніку, каб прыбраць пяць астатніх гектараў збожжавых, – з такіх слоў пачаў нашу гутарку Аляксандр Мікалаевіч. – Асноўная праца пачалася 6 ліпеня з уборкі гароха. Праз некалькі тыдняў, 16 ліпеня, пачалі масавую ўборку збожжавых. У бягучым годзе пад гэтыя культуры (зерне, азімае трыцікале і гарох) было аддадзена 753 гектара плошчаў. На сённяшні дзень ужо прыбрана 53 гектара рапсу. Плануем атрымаць 3000 тон збожжа, –
адзначыў галоўны аграном.
Атрыманы ўраджай будзе выкарыстоўвацца ў мэтах гаспадаркі.  

Molodovo 1
Molodovo 3


Сёлета ўсе сілы былі накіраваны на кормавытворчасць. Першае, што зрабілі – адмовіліся ад вырошчвання неперспектыўных культур, якія ва ўмовах засухі не даюць добрага ўраджаю.
Усяго падчас уборачнай кампаніі было задзейнічана пяць экіпажаў, ля руля якіх знаходзіліся вопытныя камбайнеры: А.І. Кавалік, А.М. Камар, А.А. Краўчук, Ф.Я. Кузьміч і Ю.А. Церасюк. Яны з лёгкасцю кіравалі Джон Дзірам, Кейсам, КЗС-1218.
– Сакрэт поспеху гаспадаркі крыецца не толькі ў кіраўніцтве нашага дырэктара Сцяпана Пятровіча, які з павагай адносіцца да кожнага з работнікаў або тэхнікі, за станам якой сочаць спецыялісты інжынернай службы. Галоўная каштоўнасць сельгаспрадпрыемства – людзі, якія тут працуюць. Усе яны – спецыялісты шырокага профілю, якія могуць замяніць адзін аднаго ў любы момант. Да прыкладу, аўтамеханік зараз задзейнічаны на адвозцы збожжа, механік трактарнай брыгады – на пагрузчыку ці кормараздатчыку, – дадала падчас нашай сустрэчы Раіса Іванаўна.
Гаворачы пра планы на будучыню, галоўны аграном Аляксандр Паўлюкавец адзначыў, што гаспадарка актыўна рыхтуецца да ўборкі кукурузы, сяўбы пажніўных і асенняй сяўбы.
– Ці задаволеныя вынікамі цяперашняй уборачнай кампаніі? – цікаўлюся ў майго суразмоўцы.
– У параўнанні з мінулым годам, недабралі прыкладна 20% ураджаю. Зерне, якое ўжо ўбрана з палёў, пры неабходнасці, адпраўляем у зернесушылку. Вялікія надзеі ўскладаем на ўраджай кукурузы, – чую ў адказ.  
Застаецца дадаць, што паралельна з уборкай вядзецца нарыхтоўка травяных кармоў, шматгадовых і аднагадовых траў. Камбайны ў хуткім часе будуць пераабсталяваны на кукурузную жатку для ўборкі кукурузы на зерне. Па заканчэнні ўборачных работ, унутры гаспадаркі будуць падведзены вынікі, пасля чаго адбу-
дзецца вызначэнне і ўзнагароджанне пераможцаў.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота Валерыя

МІХАЛЬЧУКА.