Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Сельское хозяйство

Рыхтуюцца да сяўбы

Танчэе зімовы каляндар. Час сяўбы не за гарамі.


А значыць, тэхніка павінна быць падрыхтавана да выхаду ў поле. Якраз гэтае пытанне стаяла шостага лютага на павестцы дня працаўнікоў ААТ «Машэраўскі».
У аг. Крытышын, на машынным двары сельгаспрадпрыемства, праводзіўся дзяржаўны тэхнічны агляд трактароў і прычэпаў з мэтай вызначэння іх адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
– Камісія ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама падвяргае тэхніку праверцы самай строгай, – паведаміў Максім Гецька, інжынер па ахове працы гаспадаркі. – На тэхагляд былі выстаўлены і паспяхова прайшлі яго 22 трактары (з іх чатыры энерганасычаныя), прычэпы, пагрузчыкі, самаходны апрысквальнік. На дадзены момант яшчэ некалькі адзінак даводзіцца да ладу ў рамонтнай майстэр-
ні. Плануем, што на чарговым тыдні і яны пройдуць неабходную працэдуру.
«Машэраўцы» разумеюць, што толькі пры ўмове бездакорнай гатоўнасці тэхнікі да вясновых палявых работ сяўба пройдзе належным чынам.

Ірына Саломка.