Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Сельское хозяйство

Спаборнічалі тэхнікі-асемянатары

Количество просмотров:

Людзі, пра якіх сёння пойдзе гаворка, штодзённа памнажаюць патэнцыял сельскагаспадарчай галіны Іванаўскага раёна. Ад іх прафесіяналізму залежаць надоі малака, прырост цялятаў і, адпаведна, фінансавы дабрабыт гаспадарак. У пятніцу, 24 жніўня, на базе малочна-таварнай фермы «Іванава» адбыўся 38-ы раённы семінар-конкурс майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні і ўзнаўленні статка.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іванаўскага райвыканкама сумесна з Іванаўскім філіялам Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза, а таксама раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і рэспубліканскае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Брэстплемпрадпрыемства». Семінар-конкурс праводзіўся з мэтай папулярызацыі прафесійнай дзейнасці работнікаў па штучным асемяненні жывёл і павышэння прэстыжу прафесіі.  
За некалькі тыдняў да раённага спаборніцтва асемянатары разам з заатэхнікамі-селекцыянерамі і ветэрынарамі-гінеколагамі прайшлі ўнутраны адбор, дзе спаборнічалі паміж сабой.
Варта адзначыць, што з кожным годам семінар-конкурс набірае большую папулярнасць. Сведчаннем таму стала вялікая колькасць удзельнікаў. Незадоўга да пачатку, калегі малі магчымасць пагутарыць, абмяняцца вопытам у нефармальнай абстаноўцы.
Адкрываючы спаборніцтва, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іванаўскага райвыканкама Ірына Гецька падкрэсліла значнасць правядзення мерапрыемства і тое, што праца асемянатараў з'яўляецца найбольш важнай у сучасных умовах. Словы пажаданняў удачы выказала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Алена Бісун. Пасля чаго Мікалай Крыпіневіч, дырэктар Іванаўскага філіяла РСУП «Брэстплемпрадпрыемства», даў старт конкурсу прафесійнага майстэрства.
На працягу некалькіх гадзін журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі племстанцыі, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, раённай ветэрынарнай станцыі, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, правярала веды па рэкта-цэрвікальным метадзе асемянення і ўзнаўленні статка.

Osemenatory 2
Osemenatory 4
Osemenatory 5
Osemenatory 6

Працягнулася мерапрыемства цырымоніяй узнагароджання пераможцаў, дзе да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Маліч:
– Іванаўскі раён, як і іншыя ў нашай краіне, у большай меры сельскагаспадарчы, чым прамысловы. Большая частка насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці. У раёне дзейнічае 14 сельгаспрадпрыемстваў. У бліжэйшы час адбу-дзецца рэарганізацыя дзвюх гаспадарак: да адкрытага акцыянернага таварыства «Гарбаха-Агра» будзе далучана ААТ «Кастрычнік-Агра». Хачу выказаць словы падзякі людзям, якія задзейнічаны ў жывёлагадоўчай галіне – гэта жывёлаводы, заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы, аператары па штучным асемяненні. Жадаю вам поспехаў у працы, каб вынікі памнажаліся, было здароўе, а ў сем'ях – дабрабыт і дастатак, – адзначыў Аляксандр Сяргеевіч. Пасля чаго ўручыў дыпломы пераможцаў і грашовыя прэміі лепшым аператарам па штучным асемяненні. У іх ліку аказаліся: А.І. Сіндэяў (3 месца, УП «Моладава-Агра»), В.В. Бондар (2 месца, ААТ «Снітава-Агра»), Р.В. Еўтуховіч (1 месца, ААТ «Опаль-Агра»).
За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўлі сярод сельгасарганізацый Брэсцкай вобласці Дыплом і грашовую прэмію ў памеры 70 базавых велічынь атрымаў Д.У. Сакалоўскі (ААТ «Снітава-Агра», 1 месца сярод брыгадзіраў малочнатаварных ферм і сельгасарганізацый), А.І. Сіндэяў (УП «Моладава-Агра»,
2 месца сярод аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы), атрымаў дыплом і грашовую прэмію ў памеры 60 базавых велічынь. Дыплом за трэцяе месца ў намінацыі сярод сельгаспрадпрыемстваў «За вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы» і грашовую прэмію ў памеры 200 базавых велічынь атрымаў дырэктар УП «Ляхавіцкае-Агра» У.Р. Марковіч. У намінацыі «Лепшае звяно па ўзнаўленні статка буйной рагатай жывёлы» ў ліку лепшых аказалася звяно па ўзнаўленні статка ААТ «Снітава-Агра». А.П. Бісун уручыла дыпломы і падарункі лепшаму маладому спецыялісту па штучным асемяненні М.Н. Галаўчук (ААТ «Снітава-Агра»), лепшаму ветэрану Г.М. Церабей (УП «Ляхавіцкае-Агра»), лепшаму аператару па асемяненні І.І. Гарбуз (ААТ «Снітава-Агра»). Лепшым пунктам-лабараторыяй па штучным асемяненні быў прызнаны пункт ААТ «Зара-
Агра» (В.А. Сацута). Каштоўныя падарункі ўдзельнікам у гэты дзень таксама ўручалі спецыяліст па кадрах філіяла райста «Кааппрам» А.М. Крокун, начальнік аддзела нарыхтовак Іванаўскага райста І.Ц. Ганчарова і галоўны спецыяліст аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні А.М. Леанчук. Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай з удзелам творчых калектываў Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый.
Семінар-конкурс стаў магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы спонсараў – Іванаўскага філіяла Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза (старшыня А.А. Гліннік), вытворчага кааператыва «Моталь» (дырэктар М.С. Шыкалай), Іванаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК (старшыня А.П. Бісун), ААТ «Пінскі мясакамбінат» (Э.Ф. Шыбун), РСУП «Брэстплемпрадпрыемства» (С.А. Кандрасюк). Арганізатары і ўдзельнікі выказваюць ім шчырыя словы падзякі за аказаную дапамогу.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота аўтара.