Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Сельское хозяйство

Вымушаны тайм-аўт работу не спыніць

Количество просмотров:

З надыходам вясновых дзён для сельскіх працаўнікоў распачынаецца надзвычай адказная пара – правесці сяўбу яравых у аптымальныя тэрміны, пры якіх прагназуецца максімальная ўраджайнасць у адпаведных глебава-пагодных умовах.

«Пасееш у добрую пару – збярэш хлеба гару», – у беззаганнасці гэтай народнай мудрасці на ўласным вопыце ўпэўніваецца кожны аграрый.
Як толькі падсохлі верхнія слаі глебы да ўмерана вільготнага стану і стала магчымым праходжанне тэхнікі, да сяўбы ранніх яравых зерневых культур прыступілі земляробы адкрытых акцыянерных таварыстваў “Агра-Моталь”, “Зара-Агра” і “Снітава-Агра”.
– Пасеяна 47 гектараў аўса і 13 га зернебабовых, – інфармуе Эдуард Алесік, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Агра-Моталь”. – Яравы клін гаспадаркі сёлета складзе 2725 гектараў, у тым ліку 440 га зоймуць яравыя зерневыя.
Такім чынам, веснавая кампанія на Іванаўшчыне стартавала. Аднак свае карэктывы ў працоўныя рытмы на палях унесла надвор’е: на працягу некалькіх дзён сыпаў спорны дождж уперамешку са снегам, дзьмуў пранізлівы вецер. Пасяўная вымушана была ўзяць кароценькі тайм-аўт. У гаспадарках актывізавалася падкормка азотнымі ўгнаеннямі азімых зерневых і азімага рапсу.
Сіноптыкі абяцаюць, што бліжэйшым часам усталююцца спрыяльныя ўмовы надвор’я, а значыць, масавая сяўба яравых на падыходзе. Давядзецца працаваць напружана, каб нагнаць страчаны час. Але, нягледзячы на непрадказальнасць вясны, задача правесці веснавую кампанію эфектыўна і зладжана застаецца вырашальнай, паколькі аграпрамысловы комплекс раёна грунтоўна падрыхтаваўся да пасяўной.

Ірына САЛОМКА.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.