Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Сельское хозяйство

Высокія ўзнагароды аграрыям

З нагоды Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу шэраг прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны краіны ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

Адпаведны Указ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ордэнам Айчыны другой ступені ўзнагароджаны Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян, дырэктар ААТ «Агра-Моталь», Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена Міхаілу Антонавічу Кацко, дырэктару ААТ «Гарбаха».
Цырымонія ўшанавання аграрыяў адбылася ў Палацы Незалежнасці напярэдадні свята.
Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублiкi Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё перапрацоўчай прамысловасці аб’яўлена Віталію Леанідавічу Давыдзіку, начальніку цэха падпрацоўкі збожжа і адгрузкі соладу адкрытага акцыянернага таварыства «Белсолад».

 Ірына Саломка.