Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Аб дзіцячай бяспецы

Количество просмотров:

Немалаважнай з'яўляецца праблема дзіцячых свавольстваў з агнём і гібелі дзяцей на пажарах.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!», а таксама з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іванаўскага РАНС Аляксандр Аўсянік пагутарыў з маладымі бацькамі ў педыятрычным аддзяленні Іванаўскай ЦРБ.
Інспектар МНС абмеркаваў з бацькамі тыя небяспечныя сітуацыі, у якіх аказваюцца маленькія дзеці дома, на вуліцы ці на адпачынку. Пры гэтым адзначыў, што дзеці часцей за ўсё атрымліваюць траўмы менавіта дома з прычыны недагляду з боку дарослых. Аляксандр Аўсянік парэкамендаваў усім мамам і татам ніколі не пакідаць дзяцей без нагляду і пажадаў берагчы сябе, свае сем'і і ніколі не трапляць у надзвычайныя сітуацыі.
На заканчэнне размовы ад службы МНС бацькі атрымалі памяткі і буклеты з парадамі для дарослых, а дзеці з задавальненнем разглядалі атрыманыя ад інспектара ў падарунак займальныя кніжкі і размалёўкі.