Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Бяспечная ўборачная кампанія

Количество просмотров:

Штодзённыя рэйды па сельгаспрадпрыемствах Іванаўшчыны праводзяцца супрацоўнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Іванаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Мэта – прадухіленне і недапушчэнне ўзнікнення пажараў у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі, а таксама пры захоўванні кармоў і збожжавых.

Пры наведванні палёў, дзе працуе сельскагаспадарчая тэхніка, а таксама мехдвароў, дзе захоўваюцца і абслугоўваюцца машыны, работнікі МНС асаблівую ўвагу надаюць транспарту, задзейнічанаму на ўборцы ўраджаю. Акрамя таго, падвяргаюцца праверцы месцы правядзення зварачных работ, абмяркоўваюцца пытанні аснашчанасці камбайнаў і трактароў першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Пры правядзенні маніторынгаў інспектары сустракаюцца з прадстаўнікамі добраахвотных пажарных дружын, абавязкова інструктуюць механізатараў і камбайнёраў, бо менавіта камбайнёр, як ніхто іншы, павінен ведаць, як дзейнічаць у экстраннай сітуацыі.


Настасся САМЧАНКА.