Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Эвакуацыя ў Дастоеўскай школе

Количество просмотров:

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іванаўскага РАНС Аляксандр Аўсянік выступіў перад навучэнцамі, а таксама прыняў удзел у адпрацоўцы плана эвакуацыі ў ДУА «Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М. Дастаеўскага»  Іванаўскага раёна.


Пасля правядзення эвакуацыі Аляксандр Леанідавіч сабраў вучняў у фае школы, каб расказаць пра мэты акцыі, якая праводзіцца, нагадаць пра сігналы грама-дзянскай абароны і растлумачыць, што варта рабіць, калі людзі пачуюць гэты сігнал. Інспектар яшчэ раз паўтарыў з прысутнымі навучэнцамі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, распавёў усім, як пазбегнуць пажару і што трэба рабіць, калі пажар усё-такі ўзнік.
У завяршэнне выступлення прадстаўнік МНС адказаў на ўсе пытанні, якія ўзніклі пры вядзенні прафілактычнай гутаркі.

Настасся САМЧАНКА.