Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Пра бяспеку разам

Количество просмотров:

Грамадска-масавае мерапрыемства па бяспецы жыццядзейнасці ў рамках завяршэння рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» і акцыі «Адзіны дзень бяспекі» прайшло на пляцоўцы гарадскога рынку ПГУП «Альфард Плюс» у горадзе Іванава. Ініцыятарам выступіў Іванаўскі РАНС, які актыўна падтрымалі Іванаўскі ўчастак газазабеспячэння, УЗ «Іванаўская ЦРБ» і ДУ «Іванаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Іванава» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Аўсянік распаўсюджвалі наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку, праводзілі з грамадзянамі тэматычныя конкурсы, прафілактычныя гутаркі па захаванні правіл пажарнай бяспекі.
Жадаючыя маглі прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў, прыняць удзел у віктарынах, апытаннях, конкурсах, а таксама атрымаць кваліфікаваную і карысную кансультацыю ў пытаннях пажарнай бяспекі, эксплуатацыі газавага абсталявання.


Усім жадаючым была дадзена магчымасць бясплатна вымераць артэрыяльны ціск і здаць аналіз крыві на «цукар».
У гэты дзень удзельнікі акцый заклікалі ўсіх людзей заўсёды выконваць правілы засцярогі і берагчы сябе, сваіх родных і блізкіх. Па гучнай сувязі з аўтамабіля пастаянна трансляваліся аўдыяролікі, накіраваныя на захаванне правілаў бяспекі жыццядзейнасці.

Анастасия МИШКОВЕЦ.