Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование, Спорт

Арыентаванне – на перамогу

Количество просмотров:

У канцы студзеня на базе Іванаўскага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства праводзілася зімовае першынство па турызме для навучэнцаў установы. У праграму мерапрыемства ўваходзілі спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні і турысцка-прыкладным шматбор'і, а таксама шматлікія конкурсы і заданні. Першынство, у ходзе якога па традыцыі вызначаліся лепшыя спартсмены для ўдзелу ў занальных і абласных спаборніцтвах, прымала больш за 80 дзяцей з устаноў адукацыі раёна. Але ўзнагароды атрымалі толькі найбольш падрыхтаваныя і мэтанакіраваныя з іх.


Пераможцаў вызначалі члены судзейскай калегіі пад кіраўніцтвам дырэктара цэнтра А.Ф. Шурхая. У конкурсе вязання турыстычных вузлоў вікторыю атрымалі Ганна Чмых і Уладзіслаў Максімюк (абое – Дружылавіцкі ВПК). У гэтым цікавым заданні ад падлеткаў патрабавалася прымяніць веды і навыкі па вызначэнні і завязванні вузлоў, а суддзі ацэньвалі якасць вязкі і час праходжання выпрабавання.
Найлепшае веданне тапаграфічных знакаў прадэманстравалі Аляксандра Бунь (Яечкавіцкая СШ) і Дзмітрый Кунахавец (Махроўская СШ).
Пераможцамі конкурсу турысцкіх абвязак прызнаны: сярод дзяўчынак – Юлія Кунахавец (гарадская СШ №3) і Ганна Чмых (Дружылавіцкі ВПК), сярод хлопчыкаў – Максім Артысюк (Яечкавіцкая СШ).
Галоўным заданнем у індывідуальным заліку было спартыўнае арыентаванне. Хутчэй за ўсіх кантрольны маршрут з перашкодамі прайшлі навучэнцы толькі двух школ – Яечкавіцкай і Махроўскай. Лідарамі сярод дзяўчат у старэйшай і малодшай узроставых групах сталі Аміна Кірылюк і Алена Кунахавец. Сярод юнакоў першыя месцы занялі Багдан Трушко і Ілля Сацута. Пераможцы і прызёры конкурсаў узнагароджаны Граматамі раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства.

НА ЗДЫМКАХ: моманты спаборніцтваў.