Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Бакуноўскі трыумф

Количество просмотров:

Пасля завяршэння чэмпіянату горада па валейболе на спартыўную пляцоўку паспяшаліся майстры скуранога мяча з сельскагаспадарчых арганізацый Іванаўшчыны, якія прынялі ўдзел у першынстве раёна на прызы райкама прафсаюза работнікаў АПК. На турнір было заяўлена надзвычай шмат каманд – цэлых дзесяць, у чым немалая заслуга старшыні райкама галіновага прафсаюза Алены Пятроўны Бісун, здолеўшай абудзіць інтарэс аграрыяў да спаборніцтваў. Першынство праходзіла ў два кругі. Першы стартаваў 2 снежня. Усе каманды, падзеленыя на дзве групы, у вочных сустрэчах вызначалі па два лідары. Імі сталі: у групе «А» – ААТ «Гарбаха» і «Бакунова», у групе «Б» – ААТ «Тышкавічы-Агра» і Бродніцкі спіртзавод.

У вырашальнай стадыі, якая прайшла 9 снежня ў спартыўных залах чацвёртай гарадской школы, гэтыя каманды разыгралі месцы з першага па чацвёртае.
У самым пачатку вызначылася пара фіналістаў. «Гарбаха» – лідар групы «А» – упэўнена перайграла прадстаўнікоў Бродніцкага спіртзавода 25:16 і 25:22. У паралельнай сустрэчы лепшая каманда групы «Б», «Тышкавічы-Агра», саступіла апанентам з «Бакунова» 17:25 і 21:25.
Такім чынам, у фінале змагаліся «Гарбаха» і «Бакунова». Барацьба атрымалася ўпартай. Але па ходзе абедзвюх партый ініцыятыва належыла валейбалістам з аг. Сачыўкі. Яны і давялі сустрэчу да лагічнай перамогі 2:0 (25:21 і 25:20). У іншай зале ў гэты час за трэцяе месца змагаліся «Тышкавічы-Агра» і Бродніцкі спіртзавод. Перамогу атрымала больш маладая і майстравітая каманда з аг. Тышкавічы 25:22 і 25:16.
Падчас цырымоніі ўзнагаро-
джання, якая пачалася пасля фінальнага свістка, дыпломамі і медалямі Іванаўскага раённага фізкультурна-
спартыўнага клуба былі ўзнагароджа-ны ААТ «Бакунова» – за 1 месца, ААТ «Гарбаха» – за 2 месца, ААТ «Тышкавічы-
Агра» – за 3 месца. А самымі прэстыжнымі ўзнагародамі, вядома ж, сталі прызавыя кубкі райкама прафсаюза работнікаў АПК, уручаныя старшынёй Іванаўскага РФСК Мікалаем Аляксандравічам Вакулічам.
Апошні і галоўны турнір по валейболе адыходзячага 2018-га года пройдзе 23 снежня. За суперкубак Іванаўскага раёна пазмагаюцца «Бакунова», «Гарбаха», «Белсолад» і Іванаўскі РАНС.

Валерий МИХАЛЬЧУК. Фото автора.