Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Чарговы тытул «Белсолада»

Количество просмотров:

Мы ўжо знаёмілі нашых чытачоў з ходам першынства Іванаўскага раёна па валейболе. Нагадаем, што яно праводзілася з 5 па 16 лістапада з удзелам шасці каманд. Пяты заключны тур прайшоў у мінулую пятніцу.
У статусе лідараў без паразаў да фіналу падышлі дзве каманды «Белсолад» і «Іванаўскі РАНС», астатнія чатыры дружыны ў роўнай меры прэтэндавалі на трэцяе месца. Але ў канчатковым выніку «Іванаўская ЖКГ» пасля перамогі над «Іванаўскай ЦРБ» 2:0 атрымала ганаровую «бронзу».

У вырашальнай гульні сустрэліся лідары. Са стартавага свістка «Белсолад» узяў гульню ў свае рукі і выйграў першую партыю з лікам 25:21. У другой ратавальнікі сталі гуляць больш упэўнена, на некалькі ачкоў апярэджваючы саперніка. Аднак да канца партыі белсоладаўцы выраўнялі гульню, а затым і перахапілі ініцыятыву, атрымаўшы перамогу з лікам 25:23. Такім чынам, другі год запар «Белсолад» становіцца чэмпіёнам раёна. Прычым менавіта ён з'яўляецца самай тытулаванай камандай раёна па валейболе. Чарговы кубак і дыплом за першае месца – гэта доказ якаснай спартыўна-масавай работы на прадпрыемстве.
Таксама ўзнагароды ад арганізатара (Іванаўскага РФСК) атрымалі каманды-прызёры і найлепшыя гульцы турніру Пётр Печур (ЖКГ), Павел Водчыц (РАНС), Генадзь Карповіч (ЦРБ) і Антон Масляк (Белсолад).
НА ЗДЫМКУ: узнагароду за першае месца атрымлівае капітан «Белсолада» Антон Масляк.

Валерый МІХАЛЬЧУК. Фота аўтара.