Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Дэпутаты – за здаровы лад жыцця

Количество просмотров:

З мэтай павышэння эфектыўнасці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў органах дзяржаўнага кіравання, далучэння работнікаў дзяржапарату да здаровага ладу жыцця ў мінулую пятніцу, 13 верасня, на базе Іванаўскай дзіцячай юнацкай спартыўнай школы прайшла спартакіяда паміж Іванаўскім і Драгічынскім раённымі Саветамі дэпутатаў.

Удзел у спаборніцтвах прымалі дзве каманды на чале з Святланай Барташ, старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў, і Віктарам Канапацкім, намеснікам старшыні Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў.
Адкрываючы спартакіяду, Святлана Уладзіміраўна павітала ўдзельнікаў:
– Паміж Іванаўскім і Драгічынскім раёнамі існуе добрая традыцыя: сустракацца і разам адзначаць святы вёсак, дні горадоў,  прымаць удзел у спартыўных і культурных мерапрыемствах. Сённяшні дзень не выключэнне. Мы сабраліся на Іванаўшчыне, каб карысна правесці час, сустрэцца з калегамі, абмяняцца вопытам. Да яе слоў далучыўся Віктар Сяргеевіч Канапацкі, які пажадаў кожнай з каманд перамогі. Пасля чаго быў дадзены старт спаборніцтвам.
На працягу некалькіх гадзін дэпутаты раённых Саветаў дэпутатаў – прадстаўнікі структурных падраздзяленняў раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый – змагаліся за перамогу.
Частка ўдзельнікаў накіравалася ў сярэднюю школу №4 г. Іванава, дзе праходзіла спаборніцтва па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Самымі трапнымі стралкамі аказаліся М.П. Маталянец сярод мужчын (Іванава) і С.В. Місяевіч сярод жанчын (Драгічын). У гэты ж час на базе дзіцячай юнацкай спартыўнай школы ішло спаборніцтва паміж удзельнікамі ў індывідуальных дысцыплінах па настольным тэнісе, шашках і шахматах, баскет-
боле, більярдзе і дартсе.


Перамогу па настольным тэнісе атрымалі прадстаўнікі Іванаўскага раёна: Т.У. Юруць (сярод жанчын) і Ю.А. Ільюшчанкаў (сярод мужчын). Лепшых вынікаў у більяр-
дзе дасягнулі таксама нашы дэпутаты М.Ф. Стасевіч і В.І. Ільючык. Самымі трапнымі ў дартсе аказаліся Ж.Я. Парфеявец і В.С. Канапацкі (Іванава), у баскетболе – Д.А. Такарчук (Іванава) і С.А. Грэчка (Драгічын), шашках і шахматах – Г.В. Рынкевіч (Іванава) і С.У. Барташ (Драгічын).
Падводзячы вынікі, галоўны суддзя спаборніцтваў, галоўны спецыяліст Іванаўскага райвыканкама Сцяпан Млынчык узнагародзіў пераможцаў у асабістым заліку. Каманды атрымалі граматы Іванаўскага і Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў за папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод на-
сельніцтва і актыўны ўдзел у спартакіядзе.

Анастасія Цалюк.