Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Дванаццаць медалёў

У нядзелю, 4 кастрычніка, у Пінску пад патранатам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і спартыўнага клуба «Сайва» адбыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до. У ліку шасці аб'яднанняў, якія прадставілі сваіх спартсменаў на форуме, быў і маладзёжна-спартыўны клуб «Асахі» з Янава.

Як падкрэсліў кіраўнік арганізацыі Сяргей Пулатавіч Ашураліеў, нягледзячы на складаную абстаноўку па каронавірусе, юным каратыстам удалося годна падрыхтавацца да турніра і самавіта выглядаць на фоне іншых клубаў. 
У канчатковым выніку «Асахі» заняў другое месца ў агульнакамандным заліку, саступіўшы кубак чэмпіёнаў толькі пінчукам. З 17 прадстаўнікоў нашага раёна 12 занялі прызавыя месцы (чатыры першых, пяць другіх і тры трэціх). У індывідуальным ката перамогу атрымалі Андрэй Масюк (6 гадоў), Мацвей Рэдкоўскі (7 гадоў) і Кірыл Масюк (9 гадоў), у індывідуальным кумітэ – Дзяніс Шпакоўскі (11 гадоў). 
Усе прызёры ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі ад арганізатараў спаборніцтваў.

Валерый Міхальчук.