Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Футбольная імпрэза дзяўчат

Количество просмотров:

Яшчэ некалькі гадоў таму на Іванаўшчыне і мовы не было пра жаночы футбол. А зараз з адкрыццём секцыі ў Іванаўскай ДЮСШ спартсменкі ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе займаюць  прызавыя месцы. А лепшых футбалістак у зборную адбіраюць падчас першынства Іванаўскага раёна па міні-футболе. З 10 па 12 красавіка чарговае, другое па ліку, першынство прайшло на новай, адкрытай у Дзень беларускага пісьменства, спартыўнай пляцоўцы ў гарадскім парку.

Турнірныя баталіі разгарнуліся ў дзвюх групах: гарадскія (4 установы адукацыі) і сельскія школы (Дружылавіцкі і Опальскі ВПК, Крытышынская, Моладаўская, Дастоеўская, Махроўская СШ).
У ходзе матчавых сустрэч вызначыліся бяс-
спрэчныя лідары і пераможцы груп. Сярод гарадскіх школ прызёрамі сталі: 1 месца – СШ №4, 2 месца – СШ №3, 3 месца – СШ №2. Сельскую групу ўпэўнена выйгралі дзяўчаты з Дружылавіцкага ВПК, другая пазіцыя засталася за Крытышынскай, трэцяя – за Моладаўскай сярэдняй школай. Сярод гульцоў лепшымі прызнаны Ганна Вялічка (СШ №4), Ірына Панасюк (СШ №3), Анастасія Стоцкая (СШ №2), Крысціна Шумак (Дружылавіцкі ВПК), Ганна Гуркіна (Крытышынская СШ), Таццяна Гугельчук (Моладаўская СШ).
Дарэчы, у мінулы аўторак зборная Іванаўскага раёна прыняла ўдзел у абласным турніры ў г. Івацэвічы, дзе перайграўшы апанентаў з Камянецкага раёна з лікам 3:0 упэўнена выйшла ў фінал, які адбудзецца 25 красавіка.

Валерый МІХАЛЬЧУК.