Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Футбольная сям’я

Количество просмотров:

У нядзелю, 18 жніўня, у суседнім Пінску адбыўся рэгіянальны фестываль футбола «Тата, мама, я – футбольная сям’я», які праводзіцца не першы год пад эгідай Міжнароднай федэрацыі футбола ФІФА. Сярод 40 каманд-удзельніц упершыню была прадстаўлена шматдзетная сям’я Юрыя і Наталлі Луцэвічаў з Іванава. Прыняць удзел у фестывалі ім прапанаваў трэнер-выкладчык Іванаўскай ДЮСШ Эдуард Бязмен. Ён даўно знаёмы з гэтымі спартыўнымі і актыўнымі маладымі людзьмі і іх сынамі Глебам і Арцёмам, якія займаюцца ў секцыі футбола спартыўнай школы, (малодшы Макар пакуль толькі марыць займацца спортам). І сям’я не пашкадавала.

На пінскім стадыёне «Хваля» прайшло сапраўднае футбольнае свята, дзе ўдзельнікі адыгралі некалькі цікавых матчаў, паўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах і конкурсах. Дзеці і іх бацькі атрымалі масу пазітыўных эмоцый, зарад бадзёрасці і аптымізму, а яшчэ падарункі ад арганізатараў.

Валерый Міхальчук.