Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Футбольныя вяршыні спартсменак

Количество просмотров:

9 і 10 красавіка каманда Іванаўскага раёна вынікова паўдзельнічала ў фінале Алімпійскіх дзён моладзі Брэсцкай вобласці па футболе сярод дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння.

Прадстаўлялі дружыну І.М. Качула, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДЮСШ, і А.У. Клімавец, трэнер-выкладчык, настаўнік фізічнай культуры, а з імі 14 футбалістак з Дружылавіцкага ВПК д/с-СШ і СШ №4 г. Іванава. У паўфінале нашы зямлячкі адолелі аднагодак з Івацэвіцкага раёна 1:0, а ў фінальных гульнях перамаглі каманду Пінскага раёна 2:0 і, прайграўшы 0:3 прадстаўніцам абласнога цэнтра, занялі 3 месца ў Брэсцкай вобласці. Лепшымі гульцамі прызнаны Марына Пушкар, Вераніка Важынская, Таццяна Грэбень, Ганна Чмых, Яамур Тэкероглу, Вікторыя Марчык. А ўвогуле, уся каманда была на вышыні. Па выніках спаборніцтваў фарміруецца каманда Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў Рэспубліканскіх Алімпійскіх днях моладзі.
У 2017 годзе каманда вобласці заняла 3 месца, у той час у гульнях прыняла ўдзел наша зямлячка Вікторыя Марчык (прызёр Балтыйскіх юнацкіх гульняў, член зборнай Рэспублікі Беларусь па футболе).
На шляху да гэтага поспеху адміністрацыя ДЮСШ сумесна з трэнерскім калектывам правяла плённую працу па падрыхтоўцы да ўдзелу ў турнірах і таварыскіх сустрэчах. Наперадзе ў дзяўчынак новыя старты, у прыватнасці, удзел у абласной і рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў.
Асобную падзяку кіраўніцтва ДЮСШ выказвае настаўніку фізічнай культуры А.У. Клімаўцу і кіраўніку ДУА «Дружылавіцкі ВПК д/с-СШ» С.М. Ляхавец, на базе якіх фарміруецца каманда.

Валерый МІХАЛЬЧУК.