Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Іванаўскія мнагаборцы чацвёртыя ў вобласці

Количество просмотров:

Абласная спартакіяда па праграме зімняга мнагабор'я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту прайшла 6 і 7 лютага на базе Баранавіцкага ліцэя №1. 

Удзел у ёй прынялі 16 каманд Брэсцкай вобласці. Адной з іх стала зборная Іванаўскага раёна, куды ўвайшлі чатыры лепшыя спартсмены – пераможцы раённага этапу спаборніцтваў. Па выніках выступленняў наша каманда толькі крыху не дацягнула да тройкі лідараў, застаўшыся на чацвёртым месцы. Перамогу ў спартакіядзе, дарэчы, атрымалі юнакі з Баранавіцкага раёна. Лепшы вынік у складзе Іванаўскай каманды паказаў навучэнец Рудскай СШ Максім Лабоцкі, які заняў ганаровае другое месца ў асабістым заліку.

Валерый Міхальчук.