Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Іванаўцы ў лідарах

Количество просмотров:

Каманда лёгкаатлетаў Іванаўскага раёна прыняла ўдзел у восеньскім першынстве Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы ў звязках (некалькі відаў спорту) сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2006 гадоў нараджэння, якое праходзіла ў верасні ў г. Брэсце.

У ліку пераможцаў спаборніцтваў апынуліся нашы землякі: Вячаслаў Прач (Мотальская СДЮШАР, трэнер-выкладчык М.І. Бурак) – 1 месца ў звязцы №12; Алена Пуцыковіч – 2 месца ў звязцы №9; Максім Божка – 3 месца ў звязцы №10 (Іванаўская ДЮСШ, трэніруе абодвух спартсменаў В.В. Кавалевіч); Кацярына Відзёрчык – 3 месца ў звязцы №6; Дар'я Барадзінчык – 3 месца ў звязцы №5 (дзяўчаты займаюцца ў старэйшага трэнера-выкладчыка па лёгкай атлетыцы Іванаўскай ДЮСШ А.У. Зіновік).
У цэлым каманда Іванаўскага раёна заняла III месца.

Валерый МІХАЛЬЧУК.