Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

«Каб здаровым быць, трэба спорт любіць»

Количество просмотров:

Пад такой назвай у аграгарадку Рудск на апошнім тыдні жніўня прайшло паседжанне дзіцячага аматарскага аб’яднання «Нехварэйка».

Пачалося мерапрыемства, арганізаванае  калектывам сельскага Дома культуры, з інтэрактыўнай зарадкі, падчас якой удзельнікі падрыхтавалі сябе да заняткаў спортам. Пасля, з дапамогай сваіх капітанаў – Аляксандра Глінніка і Уладзіслава Карповіча, маленькія спартсмены  падзяліліся на каманды для ўдзелу ў спаборніцтвах, якія праводзіліся ў форме вясёлай эстафеты. Дзеці павінны былі ўсёй камандай прайсці па ўяўных купінах, паспаборнічаць у меткасці, хуткасці і спрытнасці, нават уявіць сябе павучкамі. У выніку каманда Уладзіслава Карповіча перамагла, гульня скончылася. І вось самае прыемнае – узнагарода пераможцаў.
Падчас спартыўнай гульні дзеці ў каторы раз адкрылі для сябе свет спорту, свет прывабны і цікавы, а галоўнае – здаровы. Удзельнікі і арганізатары атрымалі моцны зарад энергіі і добрага настрою.

Ірына ЗАЙМІСТ.