Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Лепшая жаночая каманда падлеткаў

Количество просмотров:

Напружаная барацьба за званне чэмпіёна вобласці ў абласных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Кожаный мяч” у старэйшай узроставай групе ішла на мінулым тыдні на стадыёне «Юнацтва» ў Брэсце.

Спаборніцтвы праводзіліся з мэтай развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы па месцы жыхарства, далейшага развіцця і папулярызацыі футбола, актывізацыі дзейнасці моладзевых, фізкультурна-аздараўленчых арганізацый і навучальных устаноў, выяўлення мацнейшых футбалістаў для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.
За званне лепшага змагаліся чатыры каманды юнакоў і тры каманды дзяўчынак. Па выніках футбольных баталій сярод падлеткаў старэйшай групы ў ліку пераможцаў аказалася каманда дзяўчынак Іванаўскага раёна, якая заняла першае месца. Віншуем з перамогай і жадаем выдатных дасягненняў у футболе!

Анастасія ЦАЛЮК.