Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Лепшыя снайперы

Количество просмотров:

У сакавіку ў гэтай жа школе прайшло першынство раёна па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Іванаўская РАС «ДТСААФ».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды сельскіх сярэдніх і базавых школ раёна, гімназія і ўстановы адукацыі г. Іванава. У кожную зборную ўваходзілі па тры чалавекі (2 юнакі, 1 дзяўчына), якія выконвалі стральбу стоячы. Рэгламентам прадугледжвалася 20 заліковых стрэлаў пры шасці пробных.
Усё першынство падзялялася на два спаборніцкіх дні: у першы – выступалі прадстаўнікі гарадскіх і сельскіх сярэдніх школ, у другі – малакамплектных сярэдніх і базавых школ.
Агульнае месца вызначалася па найбольшай суме балаў, набраных усімі спартсменамі каманды.
У выніку, у камандным заліку перамогу атрымалі: СШ №2 г. Іванава (гарадскія школы), Махроўская СШ (буйныя сельскія школы), Моладаўская СШ (невялікія школы) і Гарбахская БШ (базавыя школы).
Найлепшую трапнасць прадэманстравалі: Вольга Пупчык, Васіль Клімовіч, Ганна Самуйлік, Аляксандр Кунахавец, Дар'я Баварчук, Дзмітрый Блізнюк, Аляксандра Марчук, Аляксей Керазь.
Узнагароды прызёрам у асабістым і камандным заліку ўручылі А.М. Родак, метадыст Іванаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, і А.В. Шышла, галоўны суддзя спаборніцтваў.

Валерый МІХАЛЬЧУК.