Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Майстар-клас ад іванаўцаў

Количество просмотров:

Адным з герояў маштабнага рэспубліканскага турніру «Скураны мяч», які прайшоў у верасні ў Мінску, стала наша зямлячка Анастасія Дабрадзей.

Нагадаем, дзявочая зборная Іванаўскага раёна спынілася ў турніры ў кроку ад п’едэстала гонару. У матчы за трэцяе месца нашы дзяўчаты з мінімальным адрывам прайгралі суперніцам з Гомельскай вобласці, прычым мелі ўсе шанцы на перамогу (на апошніх хвілінах Анастасія трапіла ў штангу). Але не ўдалося. Затое ўсе спартсменкі атрымалі прызы ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Федэрацыі футбола Беларусі. Дарэчы, дзявочыя каманды ўпершыню прымалі ўдзел у спаборніцтвах з багатай гісторыяй.
Усяго з Іванаўскага раёна ў Мінск паехалі 14 дзяўчат з Дружылавіцкай, Гарбахскай школ, гарадскіх СШ №4 і гімназіі. Адной з іх, заняўшай ключавое месца ў зборнай, была паўабаронца Анастасія Дабрадзей. Яна вельмі моцна правяла ўсе гульні, забіўшы сем мячоў, што на два меней за лепшага бамбардзіра турніру. Анастасія з’яўляецца вучаніцай сёмага класа гарадской гімназіі. У каманду яна, шчыра кажучы, трапіла выпадкова. Але гэты выбар аказаўся ўдалым. Таленавітую футбалістку заўважыў трэнер ФК «Мінск», які запрасіў дзяўчыну трэніравацца разам з камандай. А другі трэнер, ужо Нацыянальнай зборнай, Ігар Крывушэнка ўручыў Анастасіі ўзнагароду як лепшаму паўабаронцу турніра.

НА ЗДЫМКУ: Анастасія Дабрадзей прымае ўзнагароду ад Ігара Крывушэнкі.