Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Малыя алімпійскія гульні

Количество просмотров:

адбыліся 13 снежня ў ДУА «Яслі-сад №4 г. Іванава». Улічваючы павышэнне цікавасці да прэстыжных спаборніцтваў і напярэдадні ІІ-х Еўрапейскіх гульняў у Мінску, адміністрацыяй установы дашкольнай адукацыі было прынята рашэнне аб правядзенні такой спартландыі. Яе ўдзельнікамі сталі работнікі яслі-сада. Мерапрыемства было арыентавана не толькі на прапаганду алімпізму, але і на стварэнне здаровай, дружнай атмасферы ў калектыве, далучэнне работнікаў да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Sportivnyj Prazdnik 1
Sportivnyj Prazdnik 2
Sportivnyj Prazdnik 4

Малыя гульні прайшлі ў адпаведнасці з правіламі алімпіяды. Удзельнікі вымавілі словы алімпійскай прысягі, а дзеці ўрачыста вынеслі алімпійскі сцяг і факел. Спартсмены, падзеленыя на дзве каманды – «Алімпіец» і «Старажытныя грэкі», паўдзельнічалі ў эстафеце, якая ўключала некалькі этапаў: «перадача алімпійскага агню», «лыжныя гонкі», «хакеісты», «кёрлінг», «конны спорт».
Святочны настрой усім прысутным стваралі выхаванцы ўстановы, якія падрыхтавалі насычаную музычную праграму.
Вынікі спаборніцтваў падвялі члены журы, якія ацанілі выступленні каманд і вынеслі свой вердыкт. Абедзве каманды атрымалі па 15 ачкоў. Такім чынам, перамагла дружба. А ўсе ўдзельнікі ўзнагароджаны медалямі і
падарункамі.

Валерый МІХАЛЬЧУК. Фота аўтара.