Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Мацнейшыя валейбалісткі – з Адрыжына

Количество просмотров:

Штогадовая спартакіяда школьнікаў, якая ў нашым раёне праходзіць ужо ў 72 раз, па-ранейшаму застаецца галоўным спаборніцтвам, якое вызначае лепшых маладых спартсменаў Янаўшчыны. Мы рэгулярна знаёмім нашых чытачоў з вынікамі асобных відаў, уключаных у спартакіяду. Апошнім з іх было першынство па валейболе сярод дзяўчат, якое прайшло з 10 па 24 лютага і сабрала 187 удзельнікаў з 19-ці каманд раёна.

Яго пераможцамі вызначаны: сярод гарадскіх школ – СШ №2 (трэнер Р.Р. Цыральчук), сярод буйных сельскіх школ – Адрыжынская СШ (А.В. Дабрадзей), сярод малакамплектных – Дружылавіцкі ВПК д/с-СШ (А.У. Клімавец). Добрую падрыхтоўку прадэманстравалі таксама Рудская, Тышкавіцкая, Дастоеўская СШ, Варацэвіцкі ВПК.
А ў суботу, 3 сакавіка, на базе гарадской СШ №4 адбыўся розыгрыш Кубка раёна па валейболе сярод дзяўчат, куды запрашаліся тры наймацнейшыя зборныя дзяржаўных устаноў адукацыі.
У першай гульні паміж Адрыжынскай СШ і Дружылавіцкім ВПК д/с-СШ перамогу з лікам 2:1 па партыях (25:22, 21:25, 15:11) атрымалі спартсменкі з Адрыжына. Прадстаўнікі Дружылавіцкай школы ўзялі рэванш у наступнай сустрэчы з СШ №2 г. Іванава, якую ўпэўнена перамаглі 2:0. З тым жа лікам у завяршальнай гульні вечара адрыжынцы расправіліся з гараджанамі.
Такім чынам, па суме ачкоў пераканаўчае 1-е месца заняла каманда ДУА «Адрыжынская СШ», 2 месца дасталася ДУА «Дружылавіцкі ВПК д/с-СШ», 3-е – ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Іванава».
Усе каманды ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кубак пераможцам уручыў метадыст ДВМУ «Іванаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» А.М. Родак.
На мінулым тыдні стартавала таксама першынство раёна па валеболе сярод юнакоў. Фінальныя сустрэчы адбудуцца 17 сакавіка, з іх вынікамі мы з задавальненнем пазнаёмім нашых паважаных чытачоў.

Валерый МІХАЛЬЧУК.