Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Падвялі вынікі 73 спартакіяды школьнікаў

Количество просмотров:

На мінулым тыдні на базе чацвёртай гарадской школы адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізічнай культуры, тэмай якога было павышэнне якасці выкладання фізічнай культуры.
У пачатку мерапрыемства аб выніках выкладання фізічнай культуры, арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ў школах раёна за мінулы сезон паведаміў метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Анатоль Родак. Ён таксама агучыў задачы на 2019/2020 навучальны год.

Асаблівая ўвага ў ходзе сходу была нададзена пытанню бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», занятках «Гадзіна здароўя і спорту».
Кіраўнік метадычнага аб’яднання Таццяна Камісарэнка сумесна з педагогамі вывучала асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ва ўстановах адукацыі раёна.
Затым галоўны суддзя 73-й раённай спартакіяды школьнікаў Аляксей Гарбацкі і ветэран спорту Мікалай Чаплюк падвялі вынікі гэтага спаборніцтва і ўзнагародзілі пераможцаў.
Так, сярод гарадскіх школ першае месца заняла СШ №2, другое – СШ №4, трэцяе – СШ №3. Сярод школ 2 групы перамога дасталася Рудскай СШ, у тройку прызёраў трапілі таксама Махроўская СШ  і Мотальскі ВПК д/с-СШ.
У трэцяй групе першынстваваў Дружылавіцкі ВПК д/с-СШ, другая пазіцыя дасталася Псышчаўскаму ВПК д/с-СШ, трэцяя – Моладаўскай СШ. Першае месца сярод базавых школ атрымала Гарбахская БШ, другое – Снітаўская БШ, трэцяе – Патапавіцкі ВПК д/с-БШ.
Каманды-пераможцы 73-й раённай спартакіяды школьнікаў узнагароджаны кубкамі, сертыфікатамі на набыццё спартыўнага абсталявання, а настаўнікі, якія падрыхтавалі каманды, – каштоўнымі прызамі.

Валерый Міхальчук.