Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Перамога – у юбілей!

Количество просмотров:

Нядаўна ў Брэсце прайшла абласная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў раённых ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту. У ёй прынялі ўдзел старшыня Іванаўскай раённай арганізацыі Сцяпан Маргаўчук і ветэран фізічнай культуры і спорту Мікалай Чаплюк. Выступленне іх выдалася паспяховым. Сцяпан Маргаўчук заняў трэцяе месца ў плаванні на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. А Мікалай Чаплюк у падарунак да сваёй юбілейнай даты – сямідзесяцігоддзя – атрымаў упэўненую перамогу ў дартсе.

Мікалай Рыгоравіч, кандыдат у майстры спорту СССР, у свае маладыя гады з'яўляўся членам зборнай Брэсцкай вобласці і Беларускай ССР па мнагабор'і комплексу ГПА, неаднаразова станавіўся прызёрам і пераможцам, выступаў на чэмпіянаце СССР. На ўсесаюзнай спартакіядзе камсамольскіх будоўляў быў пераможцам у стральбе і ў складзе зборнай каманды Беларускай ССР стаў другім прызёрам.
М.Р. Чаплюк на працягу 25 гадоў узначальваў ад-дзел фізічнай культуры і спорту Іванаўскага райвыканкама. Спартыўная грамадскасць раёна, ветэраны фізічнай культуры і спорту віншуюць Мікалая Рыгоравіча з юбілеем, жадаюць яму моцнага здароўя, дабрабыту, вялікага шчасця і нязгаснай энергіі!

Валерый МІХАЛЬЧУК.