Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Поспех у абласной спартакіядзе

У сярэдзіне мінулага тыдня ў Брэсце адбылася абласная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту.


Дадзены форум праводзіцца рэгулярна ў мэтах абмену вопытам паміж прадстаўнікамі ветэранскага актыву па развіцці фізічнай культуры і спорту, далучэння іх да масавых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, умацавання здароўя і прапаганды здаровага ладу жыцця.
Праграма спартакіяды ўключала спаборніцтвы па дартсе, кулявой стральбе, шашках, настольным тэнісе і кідках мяча ў кальцо. Сярод удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Брэстчыны на спаборніцтвы былі запрошаны і прадстаўнікі Іванаўскага раёна. Яны атрымалі масу станоўчых эмоцый і ад зносін з калегамі, і ад выступлення ў спартакіядзе, які, дарэчы, выйшаў вельмі паспяховым. Так, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў фізкультуры і спорту Сцяпан Маргаўчук стаў пераможцам у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. У дадзенай дысцыпліне ён з 42-ма ачкамі стаў лепшым сярод трынаццаці ўдзельнікаў. Столькі ж ачкоў набраў і ветэран з г. Баранавічы, які саступіў па выніках апошніх стрэлаў. Яшчэ адзін прадстаўнік нашага раёна Фёдар Вакульчык заняў другое месца ў шашачным турніры, саступіўшы толькі майстру спорта міжнароднага класа з г. Драгічына Васілю Нагурнаму.

 Валерый Міхальчук.