Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Прайграўшых не было

Количество просмотров:

Гарачыя спартыўныя баталіі разгарэліся 22 лютага ў Мотальскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Тут адбыліся спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды “Ураджай”, прысвечаныя значнай падзеі – 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Члены пярвічных прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў аграпрамысловага комплексу – прыхільнікі спорту і здаровага ладу жыцця – змагаліся за права называцца лепшымі.

Арганізатарам і галоўным спонсарам мерапрыемства стаў раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.  
Адкрываючы спартакіяду, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Пятроўна Бісун падзякавала кіраўнікам тых калектываў, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Асабістыя словы падзякі былі адрасаваны ў адрас дырэктара спартыўнай школы Сяргея Іванавіча Марзана за прадастаўленае памяшканне, а таксама кіраўніка ААТ “Агра-Моталь” Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна, дзякуючы якому ўдзельнікі мелі магчымасць паласавацца гарбатай, кавай, бутэрбродамі і яблыкамі ў перапынках між гульнямі.
Пасля гучання Дзяржаўнага гімна быў дадзены афіцыйны старт мерапрыемству. Першым выпрабаваннем, з якім трэба было справіцца ўдзельнікам, стаў конкурс візітоўкі. Варта адзначыць, што аграрыі падышлі да конкурсу з творчага пункту гледжання. Некаторыя падрыхтавалі прывітанне ў вершаванай форме, другія здзіўлялі строгае журы дэвізам і расказам пра ўдзельнікаў сваёй каманды на беларускай мове. Адным словам, кожны стараўся вылучыцца сярод астатніх каманд. Традыцыйна вострая барацьба разгарэлася ў спартыўных спаборніцтвах. Пакуль мужчыны мераліся сіламі ў гіравым спорце, жанчыны паказвалі майстар-клас па скачках на скакалцы. Паралельна з гэтым ішлі спаборніцтвы па дартсе, настольным тэнісе і шашках, баскетболе.  
Прыемна было назіраць за ўдзельнікамі, многія з якіх, нягледзячы на ўзрост, паказалі выдатныя вынікі.
– Вы не глядзіце, што я ўжо ва ўзросце. Гэта не перашкодзіць мне ў барацьбе за першае месца, – пасміхаючыся, адзначыла прадстаўніца каманды санаторыя «Алеся».
Увогуле варта адзначыць добрую спартыўную падрыхтоўку ўсіх пятнаццаці каманд-удзельніц спартакіяды. Прыемным сюрпрызам спартакіяды стаў конкурс мастацкай сама-дзейнасці. Гучалі ў гэты дзень песні пад гітару, прысутнічалі і танцавальныя нумары. Падчас выканання некаторых нумароў хацелася спяваць разам
з удзельнікамі.

Apk Spartakiada 2
Apk Spartakiada 3
Apk Spartakiada 4
Apk Spartakiada 5
Apk Spartakiada 6
Apk Spartakiada 7


У індывідуальных дысцыплінах работнікі сельгаспрадпрыемстваў паказалі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі. Лепшых вынікаў у кіданні баскетбольнага мяча ў кальцо дасягнулі Дзмітрый Цыганчук і Наталля Балюк (Агра-Моталь), Іван Стоцкі і Людміла Шэўчык (Баравіца), Мікалай Стасішын і Ала Казак (Дастоева). У настольным тэнісе перамогу атрымалі: Пётр Балюк (Баравіца), Мікалай Наумавец (Дружылавічы), Дзмітрый Цыганчук і Наталля Балюк (Агра-Моталь), Любоў Лазарава (Бродніцкі спіртзавод), Ганна Калашук (Дастоева). Самымі трапнымі ў дартсе былі Дзмітрый Ракала і Ала Казак (Дастоева), Аляксандр Мазур (Дружылавічы), Аляксандр Ляшук (Снітава-Агра), Надзея Пернач (Псышчава Агра), Ларыса Хайко (Машэраўскі). У конкурсе «Залатая скакалка» не было роўных Іне Кавалёвай (Агра-Моталь), Любові Лазаравай (Бродніцкі спіртзавод) і Вользе Кіўчун (Машэраўскі). Наймацнейшымі пры ўзняцці 16-кілаграмовай гіры аказаліся Мікалай Шыкалай (Агра-Моталь), Арцём Селюжыцкі (Ляхавіцкае-
Агра) і Рыгор Усцімчук (Баравіца). Высокія вынікі падчас скачкоў у даўжыню прадэманстравалі Віктар Лукашэвіч (Агра-Моталь), Яўген Мазько (Псышчава Агра) і Мікалай Наумавец (Дружылавічы). Асабіста хочацца спыніцца на конкурсе па шашках – паміж камандамі разгарэлася сур'ёзная барацьба за першае месца. Самымі разумнымі і інтэлектуальнымі аказаліся Іна Кавалёва (Агра-Моталь), Галіна Бабіч (Ляхавіцкае-
Агра), Алена Ціпун (Дружылавічы), а таксама Юрый Пернач (Псышчава Агра), Міхаіл Шыкалай (Агра-Моталь) і Уладзімір Церашковіч (Зара-Агра). Усе яны атрымалі з рук намесніка дырэктара ААТ «Агра-Моталь» Эдуарда Анатольевіча Алесіка дыпломы і грашовыя прэміі. У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам. Трэцяе месца заняла каманда УП «Ляхавіцкае-Агра», на другім месцы размясціліся прадстаўнікі ААТ «Дружылавічы». Ганаровае першае месца заняла каманда ААТ «Агра-Моталь». Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі, а таксама грашовымі прэміямі. Падчас узнагароджвання па выніках конкурсу мастацкай самадзейнасці старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Бісун адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд:
– Кожны з вас у поўнай меры прадэманстраваў узровень падрыхтоўкі, выдатнымі атрымаліся мастацкія нумары. Прыемна было назіраць за добрай, сяброўскай атмасферай падчас спартакіяды. Усе члены журы атрымалі станоўчыя эмоцыі, – па-
дзялілася сваімі ўражаннямі Алена Пятроўна. Пасля гэтага ўручыла ўзнагароды лепшым артыстам, у ліку якіх аказаліся прадстаўнікі каманд ААТ «Дастоева», «Псышчава Агра», філіяла «Санаторый «Алеся» ААТ «СКА «Брэстагра-
здраўніца».   
Падводзячы вынікі спаборніцтваў, многія з каманд дзяліліся паміж сабой прыемнымі ўражаннямі, віншавалі з перамогай, а таксама паабяцалі добра падрыхтавацца да наступных спаборніцтваў, каб перайграць усіх сапернікаў і стаць лепшымі. Няхай так і будзе!

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота аўтара.