Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Ратавальнікі – чэмпіёны

Количество просмотров:

Мінулыя выхадныя былі надзвычай насычаныя спартыўнымі баталіямі. Акрамя лёгкаатлетаў на гульнявую пляцоўку выйшлі лепшыя валейбольныя калектывы раёна, каб у вочных сустрэчах вызначыць лепшага. Да гэтага каманды прайшлі доўгую і цяжкую турнірную дыстанцыю. І толькі чатыры наймацнейшыя зборныя прайшлі ў фінальны этап.

У выніку за першае месца пазмагаліся «Іванаўскі РАНС» і «Гарбаха». Аграрыі не змаглі перасягнуць дзеючых віцэ-чэмпіёнаў раёна. Выніковы лік на табло 2:0 па партыях зафіксаваў чэмпіёнства ратавальнікаў. Гарбаха засталася на другой пазіцыі. Гульня за трэцяе месца паміж «Дастоевам» і «Бродніцкім спіртзаводам» выдалася больш упартай. З мінімальнай перавагай 2:1 перамогу разам з бронзавымі медалямі першынства атрымалі гульцы спіртзавода.


Каманды-прызёры ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі. Лепшым гульцам – Антаніне Водчыц (РАНС), Сяргею Лук'яновічу (Гарбаха), Паўлу Бялко (Бродніцкі спіртзавод), Міхаілу Масюку (Дастоева), Марыне Куліна (ЖКГ) – уручаны граматы і памятныя сувеніры. Таксама ўзнагароду за актыўны ўдзел атрымаў капітан каманды электрасетак, якая ўпершыню брала ўдзел у турніры, Віталь Лелеш.

Валерый МІХАЛЬЧУК.