Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Ратавальнікі – чэмпіёны раёна па міні-футболе

Количество просмотров:

З 17 лютага ў Іванаўскай ДЮСШ стартаваў чэмпіянат раёна па міні-футболе. На працягу двух тыдняў шэсць каманд вызначалі лепшага ў вочных супрацьстаяннях. Згодна з рэгламентам, у заяўку кожнай зборнай былі ўключаны 16 работнікаў арганізацый і адзін легіянер (акрамя гульцоў старэй за 45 год).

Гульні прайшлі ў захапляльнай і інтрыгуючай манеры. Каманды паказалі не толькі індывідуальнае майстэрства, але і баявы дух, стойкасць і імкненне да перамогі. Завяршальныя гульні чэмпіянату прайшлі ў мінулую пятніцу. У выніку перамогу атрымалі гульцы Іванаўскага РАНС. Другое месца занялі прадстаўнікі Іванаўскай ЖКГ, а трэцяе – медыкі з цэнтральнай раённай бальніцы. Астатнія месцы размеркаваліся наступным чынам: ДЮСШ-2005-4 месца, РАУС – 5 месца, Райгаз – 6 месца. Асобна арганізатары адзначалі выканаўцаў па індывідуальнаму майстэрству: лепшы гулец – Дзмітрый Паліўка (РАНС), варатар - Георгій Дабрадзей (ДЮСШ), абаронца – Сяргей Зубач (ЖКГ), нападаючы – Дзмітрый Кулініч (ЦРБ). Прызёры ўзнагароджаны граматамі і кубкамі, лепшыя ў намінацыях каштоўнымі прызамі.

Валерый Міхальчук.