Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

«Разам з камандай!»

Количество просмотров:

Напярэдадні Міжнароднага дня спорту ў штаб-кватэры НАК Беларусі адбылося ўшанаванне аўтараў лепшых работ рэспубліканскай акцыі «Разам з камандай!».

Акцыя, накіраваная на падтрымку нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь падчас зімовых Алімпійскіх гульняў у г. Пхёнчхан, стартавала за 50 дзён да пачатку Гульняў. У ёй прынялі ўдзел больш за 2500 чалавек. Трыццаць лепшых пажаданняў, слоганаў і фатаграфій вызначылі спартсмены-алімпійцы.
Ва ўзнагароджанні прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёны Дзмітрый Даўгалёнак, Сяргей Макаранка, прызёры Алімпіяд Дзмітрый Дашчынскі і Любоў Чаркашына, члены нацыянальнай каманды на Гульнях-2018, спартыўныя функцыянеры.
Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі спартсмены-вучні і інструктары-метадысты Мотальскай СДЮШАР, чые работы былі адзначаны членамі журы. У катэгорыі «Лепшы лозунг» наш лозунг быў такі «Ни шагу назад! Ни шагу на месте! А только вперед! И только все вместе!».
Удзельнікі акцыі атрымалі сувеніры: спартыўныя кепкі, кнігі, ручкі, магніты са спартыўнай сімволікай НАК Беларусі, а таксама наведалі інтэр'ерную экспазіцыю НАК Беларусі «Гісторыя развіцця алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь».

Сцяпан МАРГАЎЧУК.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі акцыі з Мотальскай СДЮШАР.