Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Сельскія гульні

Количество просмотров:

У апошні вясновы дзень Бяроза прымала ўдзельнікаў II абласных сельскіх гульняў у рамках VIII Рэспубліканскай галіновай спартакіяды работнікаў АПК. У ліку больш чым паўтысячы спартсменаў з усіх раёнаў вобласці былі і прадстаўнікі Іванаўшчыны.

Падчас упартай і захапляльнай барацьбы ў дзесяці відах спорту наша зборная заняла ганаровае другое месца, саступіўшы па сукупнасці ачкоў толькі аграрыям з Жабінкаўскага раёна. Прызавыя месцы ў сваіх каронных відах занялі: 1-е – Юрый Пернач (механік ААТ «Псышчава Агра») у шашках, 2-е – Наталля Балюк (начальнік комплексу ААТ «Агра-Моталь») у настольным тэнісе, Марыя Калько (саладоўшчык ААТ «Белсолад») ў лёгкай атлетыцы, зборная па міні-футболе ў скла-
дзе Дзмітрыя Цыганчука, Сяргея Свірэпы, Аляксандра Казака, Яўгена Зубача, Максіма Курыловіча, Валерыя Марзана і Вадзіма Міхаліка, 3-е – Сяргей Марзан (дырэктар Мотальскай СДЮШАР) у більярдзе і стральбе, Андрэй Рацык (грузчык ВК «Моталь») у плаванні, Вадзім Міхалік (трэнер Мотальскай СДЮШАР) у лёгкай атлетыцы, Надзея Янушчык (аператар ААТ «Опаль-Агра») у лёгкай атлетыцы. Таксама першае месца заняла каманда лёгкаатлетаў.
З паспяховымі стартамі ўдзельнікаў мерапрыемства павіншавалі Міхаіл Юхімук, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК, і Леанід Мартынюк, старшыня Бярозаўскага райвыканкама.
Па выніках сельскіх гульняў з лепшых спартсменаў будзе сфарміравана зборная Брэсцкай вобласці, якая прыме ўдзел у фінале Рэспубліканскай спартакіяды ў канцы чэрвеня ў г.Пінску.
Удзельнікі спаборніцтваў выказваюць шчырую ўдзячнасць Іванаўскаму райкаму прафсаюза работнікаў АПК, адміністрацыі ААТ «Агра-Моталь» і Мотальскай СДЮШАР за дапамогу ў арганізацыі паездкі.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
НА ЗДЫМКУ: прадстаўнікі Іванаўшчыны – прызёры сельскіх гульняў.