Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Смелыя і адважныя, наперад!

Количество просмотров:

Не першы год у Іванаве праходзіць спартыўна-масавае мерапрыемства для навучэнцаў спецыяльнага класа Іванаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца дома. У гэтым годзе яно праводзілася ў спартыўнай зале гарадской ДЮСШ сумесна з Іванаўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях і мела супрацьпажарную тэматыку.

Арганізатары пастараліся стварыць атмасферу, у якой удзельнікі змаглі весела і цікава правесці час, умацаваць здароўе, атрымаць веды пра бяспеку жыццядзейнасці, даведацца, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайных сітуацый, як карыстацца сродкамі пажаратушэння і г.д.

Валерый МІХАЛЬЧУК. Фота аўтара.