Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Спаборнічалі органы ўлады

Количество просмотров:

Змэтай павышэння эфектыўнасці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў органах дзяржаўнага кіравання, а таксама далучэння работнікаў дзяржапарату да здаровага ладу жыцця штогод праводзіцца спартакіяда «Вертыкаль». Сёлетні год не стаў выключэннем.

Удзел у спаборніцтвах бралі пяць каманд на чале з намеснікамі старшыні  райвыканкама Аляксандрам Сяргеевічам Малічам, Рыгорам Максімавічам Сыса, Віталем Рыгоравічам Клышко, Таццянай Уладзіміраўнай Юруць і кіраўніком спраў райвыканкама Віктарам Сяргеевічам Канапацкім. Больш за пяцьдзясят чалавек – прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў раённага выканаўчага камітэта і кіраўнікоў прадпрыемстваў Іванаўскага раёна – сабраліся ў дзіцячай юнацкай спартыўнай школе, дзе на працягу некалькіх гадзін ішла напружаная барацьба за прызавое месца. Таксама ў гэты дзень выявілі мацнейшых у такіх відах спаборніцтваў, як лёгкаатлетычная эстафета, фігурнае ваджэнне ровара, настольны тэніс, дартс, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, шашкі і шахматы, валейбол. Адкрываючы спартакіяду, галоўны спецыяліст райвыканкама Сцяпан Сцяпанавіч Млынчык павітаў прысутных, пажадаў кожнай з каманд перамогі, пасля чаго даў старт спаборніцтвам.
Першым выпрабаваннем стала спаборніцтва па валейболе, у якім пер- шае месца заняла каманда Р.М. Сысы, другое – В.Р. Клышко, трэцяе – В.С. Канапацкага. Затым пачалася лёгкаатлетычная змешаная эстафета, у якой мужчыны і жанчыны павінны былі пераадолець круг даўжынёй 400 метраў. Далей частка ўдзельнікаў накіравалася ў сярэднюю школу №4 г. Іванава, дзе праходзіла спаборніцтва па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Самым трапным стралком сярод жанчын стала А.В. Рынкевіч, на другім і трэцім месцах размясціліся І.Ц. Ізотава і Г.С. Чулгунідзі. Сярод мужчын лепшыя вынікі паказалі А.А. Барадзінчык, С.С. Млынчык і А.М. Хамінятыч.
У той жа час на базе спартыўнай школы разгарнулася сапраўдная барацьба паміж астатнімі ўдзельнікамі, якія ў індывідуальных дысцыплінах па шашках і шахматах, дартсе, настольным тэнісе і фігурным ваджэнні ровара  зараблялі ачкі для сваіх каманд. Апошні конкурс, дарэчы, стаў адным з самых яркіх і запамінальных. Акрамя традыцыйных элементаў, неабходна было пераадолець перашкоду ў выглядзе вузкага праёма, вышыня якога для большасці стала сапраўдным выпрабаваннем. Сярод жанчын першынствавалі І.І. Цябук, А.В. Рынкевіч і І.В. Жыдковіч, сярод мужчын – В.С. Канапацкі, В.С. Жук і В.С. Лінік.

Vertikal 2
Vertikal 3
Vertikal 4
Vertikal 5
Vertikal 6
Vertikal 7
Vertikal 8
Vertikal 9


Не менш сіл давялося выкарыстаць падчас настольнага тэнісу жанчынам. Мужчыны, наадварот, з лёгкасцю разыгралі не адну партыю. У выніку барацьбы прызавыя месцы занялі Т.У. Юруць, В.С. Фісюк і Ю.С. Урублеўская (сярод жанчын) і Д.П. Кузьменчук, А.Г. Пацуковіч і М.А Мазько (сярод мужчын). У конкурсе па шашках лідзіравалі Л.М. Кананчук, Т.Е. Драчова і Ж.Я. Парфеевец (жанчыны) і У.М. Клімук, А.С. Кунцікаў і А.М. Родак (мужчыны). Лепшых вынікаў у спаборніцтве па шахматах дасягнулі А.А. Аўсянікаў, В.В. Фядзько і А.М. Фісюк (мужчыны) і В.А. Новік, С.У. Фядзько і І.С. Дарагакупец (жанчыны). Сярод жанчын снайперскую трапнасць у дартсе прадэманстравалі В.М. Крэдзіч, І.С. Дарагакупец і Т.М. Балюк, сярод мужчын – В.С. Канапацкі, М.А. Вакуліч і Г.С. Ціпун.
Пасля заканчэння спаборніцтваў былі падведзены вынікі раённай спартакіяды, якія прысутным агучыў галоўны суддзя Сцяпан Млынчык. Лепшыя спартсмены і прызёры былі ўзнагаро-
джаны дыпломамі раённага выканаўчага камітэта, пераможцы – грашовымі прэміямі, капітаны каманд-прызёраў – кубкамі і дыпломамі. У агульнакамандным заліку першае месца заняла зборная намесніка старшыні райвыканкама Рыгора Максімовіча Сысы. На другой прыступцы п'едэстала гонару размясцілася каманда намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Уладзіміраўны Юруць. Трэцяе месца заняла каманда кіраўніка спраў райвыканкама Віктара Сяргеевіча Канапацкага.
Застаецца дадаць, што лепшыя спартсмены прымуць удзел у складзе зборнай Іванаўскага раёна ў занальным і абласным этапах спартакіяды «Вертыкаль».

Анастасія ЦАЛЮК. Фота аўтара.