Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Спартыўныя канікулы

Количество просмотров:

На працягу двух дзён, 4 і 5 студзеня, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Іванаўскі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства» праходзілі спаборніцтвы па спартыўнаму арыентаванню сярод вучняў, якія наведваюць турыстычныя гурткі. 

У рамках спаборніцтваў былі праведзены конкурсы па праверцы ведаў тапаграфічных знакаў, турысцкіх абвязак і вузлоў. Вечарам першага дня ўсіх вучняў чакала насычаная культурная праграма. Так, хлопцы і дзяўчаты сталі ўдзельнікамі забаўляльнай праграмы «Навагодняя казка» з Дзедам Марозам і Снягуркай. Падчас другога дня спаборніцтваў вызначыліся пераможцы. Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны граматамі. 


 Анастасія Цалюк.