Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Спорт, мастацтва і навука

Количество просмотров:

Сельскі Дом культуры аг. Дружылавічы правёў турнір па шашках, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.

Спаборніцтвы праходзілі ў сельскай бібліятэцы. Галоўны суддзя турніру Уладзімір Мікалаевіч Сталпецкі распавёў гісторыю стварэння і развіцця шашак, адзначыўшы, што гэтая вельмі старажытная і займальная гульня з'яўляецца адначасова спортам, мастацтвам і навукай, выпрацоўвае ўменне канцэнтраваць увагу, развівае памяць і лагічнае мысленне, фантазію, прывучае да дысцыплінаванасці, выхоўвае характар і працавітасць.
Усе гэтыя якасці праявілі падчас спаборніцтва яго ўдзельнікі.
Турнір праходзіў у трох падгрупах. Пераможцам гульні ў малодшай падгрупе сталі Вадзім Шумак, Іван Мілаванаў (першае і другое месцы адпаведна), трэцяе месца падзялілі Дзмітрый Мілаванаў і Мікіта Шаўчук.
Сярод старэйшай групы 1 месца заняў Мікалай Андрэевіч Шаўчук, кандыдат у дэпутаты Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў па Дружылавіцкай выбарчай акрузе №20, спонсар турніру, 2 месца – навучэнец школы Андрэй Заверскі. Уладзімір Мікалаевіч Сталпецкі выступіў па-за залікам.
У 3 падгрупе (жанчыны) месцы размеркаваліся наступным чынам: лідзіравала Святлана Аляксандраўна Мінюк, галоўны спецыяліст Ляскавіцкага сельвыканкама, II месца падзялілі бібліятэкар Вольга Паўлаўна Багаль і тэхнічны работнік Ганна Мікалаеўна Леанюк, на трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы – Ларыса Аляксандраўна Самасюк, выхавальніца дзіцячага сада в. Ляскавічы, кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў па Ляскавіцкай выбарчай акрузе.
Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны Дыпломамі і прызамі.

Ірына САЛОМКА.