Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Спорт на пазітыве

Количество просмотров:

Шмат прыемных спартыўных дасягненняў прадэманстравалі нашы землякі ў ліпені. Вось толькі некаторыя з іх.

На нядаўнім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі да 23 гадоў, што адбыўся з 11 па 14 ліпеня ў Швецыі, маталянін Аляксей Каткавец заваяваў бронзавы медаль у кіданні кап’я з вынікам 80,31 м. Дарэчы, у кваліфікацыі атлет палепшыў свой асабісты рэкорд – 82,46 м, што таксама з'яўляецца нацыянальным рэкордам Беларусі. Трэніруе таленавітага спартсмена трэнер вышэйшай катэгорыі Брэсцкага ВАР Валерый Аксенчук.
Наша перспектыўная спартсменка, выхаванка Мотальскай СДЮШАР, Кацярына Масюк перамагла ў першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння ў забегах на 800 і 1500 метраў. Таксама Кацярына ў складзе чацвёркі атлетаў заняла другое месца ў эстафеце 100х200х300х400 м. Па сукупнасці набраных ачкоў каманда Брэсцкай вобласці заняла першае месца ў першынстве краіны. Яшчэ адным дасягненнем спартсменкі з’яўляецца перамога на дыстанцыі 800 м у Балтыйскіх гульнях, якія праходзілі на пачатку ліпеня ў Швецыі.


Да экватара набліжаецца чэмпіянат Іванаўскага раёна па футболе. Магутную ўпэўненую гульню паказваюць адразу некалькі зборных. Каманда ААТ «Опаль-Агра» трыумфальна пачала сезон. Чатыры гульні – чатыры перамогі. У мінулую нядзелю яна ўзяла верх над гульцамі УП «Ляхавіцкае-Агра» – 3:0. На дадзены момант апаляне з 12 ачкамі лідзіруюць у турніры, маючы розніцу галоў 22:1. Футбалісты ААТ «Агра-Моталь» таксама радуюць якаснай гульнёй. У нядзелю яны атрымалі вікторыю над ААТ «Гарбаха» на выездзе з лікам 3:1. З дзевяццю ачкамі і розніцай галоў 17:3 яны ідуць другімі ў турнірнай табліцы. Прадстаўнікі ААТ «Машэраўскі» на сваім полі перамаглі дружыну «Зара-Агра» – 4:2. Такім чынам, «машэраўцы» ўзялі першыя тры балы на турніры. Столькі ж іх у «Зары-Агра» і «Гарбахі», якія знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы. «Ляхавіцкае-
Агра» пакуль ачкоў не мае.
У наступным туры згуляюць: ААТ «Машэраўскі» - ААТ «Гарбаха» (стадыён у гарадскім парку, 17.00) і ААТ «Агра-Моталь» - УП «Ляхавіцкае-
Агра» (аг. Моталь, 14.00).

Валерый Міхальчук.