Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Тэніс на стале

Количество просмотров:

Гарадская сярэдняя школа №4 з’яўляецца асноўнай базай для большасці раённых школьных спартыўных мерапрыемстваў. 26 і 27 сакавіка яна прымала вучняў гарадскіх, сельскіх сярэдніх і базавых школ, якія змагаліся ў першынстве па настольным тэнісе ў рамках 72 спартакіяды школьнікаў.

Спаборніцтвы, накіраваныя на развіццё фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, умацаванне здароўя школьнікаў, арганізацыю вольнага часу, выяўленне наймацнейшых тэнісістаў для ўдзелу ў абласной спартакіядзе школьнікаў, праводзіліся ў чатырох групах, у кожнай з якіх вызначыліся пераможцы і прызёры.
У першай групе прызавая тройка размеркавалася наступным чынам: 1 месца – СШ №4 г. Іванава, 2-е – СШ №2, 3-е – гімназія. Другую групу выйграла Махроўская СШ, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Рудская і Мотальская СШ. Сярод малакамплектных школ лідарства ўзялі Варацэвіцкі ВПК (1 месца), Дастоеўская СШ (2 месца) і Сачыўкаўскі ВПК (3-е). У катэгорыі базавых школ вікторыю святкавала Гарбахская БШ, Патапавіцкі ВПК і Снітаўская БШ, занялі другое-трэцяе месцы.
Пераможцамі ў асабістым заліку прызнаны: прадстаўнікі гарадскіх школ – Дзмітрый Ганчароў (гімназія), Радзівон Трубей (СШ №4), Лізавета Гарбацкая (СШ №2), Дзмітрый Мацкевіч (СШ №2), Анастасія Каўшыла (СШ №4); сельскіх школ 2 групы – Багдан Трушко, Юрый Катовіч і Максім Паўлюкавец (Махроўская СШ), Лізавета Сірэнка і Ніка Казакевіч (Рудская СШ); сельскіх школ 3 групы – Міхаіл Гамалінскі (Сачыўкаўскі ВПК), Юлія Бондар, Марына Луцэвіч, Багдан Пасрэднікаў (Варацэвіцкі ВПК), Дзмітрый Пуковіч (Дастоеўская СШ); базавых школ – Дзяніс Метанчук, Максім Картуз, Мікіта Паляніца і Дар'я Чарнавусік (усе – Гарбахская БШ).
Лепшыя гульцы і каманды ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Валерый МІХАЛЬЧУК.