Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Тры прызёры

Количество просмотров:

У канцы жніўня ў Пінску праходзіў традыцыйны рэспубліканскі турнір па цяжкай атлетыцы на прызы Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Анатоля Булгакава і мытнага паста «Пінск» Брэсцкай мытні. У папярэднія гады мерапрыемства праходзіла ў маі, аднак з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі аргкамітэт вырашыў перанесці яго бліжэй да пачатку навучальнага года. Змагаліся юнакі і дзяўчаты на базе Пінскай СДЮШАР №5 у дзвюх дысцыплінах – падняцці штангі ў штуршку і рыўку.

У ходзе ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўдзельнікаў прывітаў галоўны суддзя турніру, дырэктар мясцовай спартыўнай школы Уладзімір Хлуд. Ён адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы – магчымасць ацаніць юных спартсменаў, а для іх – набрацца спаборніцкага вопыту, выканаць нарматыў кандыдата ў майстры спорту.
Дарэчы, удзел у турніры прынялі больш за 80 спартсменаў не старэй за 17 гадоў з Брэста, Іванава, Гомеля, Мазыра і Пінска. Наш раён прадстаўлялі выхаванцы Іванаўскай ДЮСШ пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Кацярыны Максіменкі. Каманда складалася з 8 спартсменаў (4 юнакі і 4 дзяўчыны).
Варта адзначыць, што выступілі яны нядрэнна. У лік пераможцаў трапілі Паліна Антанюк і Ганна Пернач (апошняя – навучэнка Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву), якія занялі першыя месцы, а таксама Арсеній Мароз, ён замкнуў тройку лідараў у сваёй катэгорыі. Крыху не хапіла да запаветнай тройкі Марыі Зінкевіч і Анастасіі Самасюк, якія занялі чацвёртае месца.
Усе прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў, медалямі, чэмпіёны – кубкамі. 
Зараз спартсмены рыхтуюцца да рэспубліканскай спартакіяды сярод ДЮСШ, якая таксама пройдзе ў Пінску ў канцы месяца.

 Валерый Міхальчук.