
У сябры бярыце спорт
Количество просмотров:Гэтая думка лейтматывам гучала на працягу інтэрактыўнай гульні «Мой сябар – спорт», арганізаванай работнікамі сельскага Дома культуры аг. Дружылавічы сумесна з бібліятэкай. Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтваў дзвюх каманд: «Дружба» і «Праменьчыкі».
Дзеці складалі прыказкі аб спорце і фізкультуры ў ходзе дыдактычнай гульні «Спартыўныя прыказкі», прадэманстравалі грунтоўныя веды ў гульні «Віды спорту», адгадвалі загадкі аб спартыўным інвентары, праявілі актыўнасць у «Спартыўным бліц-апытанні». Добра справіліся каманды і з разгадваннем «Спартыўнай крыжаванкі» і іншымі заданнямі.
У другой частцы гульні рабяты паказалі спрыт у спартыўных спаборніцтвах, якія правёў Уладзімір Мікалаевіч Сталпецкі.
Удзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі, салодкія прызы разам з пажаданнем ад вядучых чытаць кнігі пра спорт, весці здаровы лад жыцця і здаровымі заставацца.
Ірына САЛОМКА.