Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Улада на лыжах

Количество просмотров:

У суботу, 26 студзеня, у Брэсце прайшла абласная зімовая спартакіяда «Брэсцкая лыжня-2019» з удзелам работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады.

Яна была арыентавана на стварэнне ўмоў для заняткаў лыжным спортам у рэгіёнах Брэстчыны і прыцягненне розных катэгорый насельніцтва да масавых заняткаў зімовымі відамі спорту. Спаборніцтвы праводзіліся і ў асабістым заліку сярод мужчын і жанчын, і ў выглядзе эстафетнай гонкі каманд аблвыканкама, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, сілавых структур. У ліку ўдзельнікаў была заяўлена і зборная Іванаўскага раёна, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Ю.Ю. Бісун. У эстафеце 4х1,2 км наша дружына ў складзе В.Р. Клышко, В.С. Канапацкага, М.П. Маталянца і І.В. Жыдковіч заняла пятае месца. А на вышэйшай прыступцы п'едэстала гонару аказалася дружына Брэсцкага аблвыканкама на чале з яго старшынёй А.В. Лісам. Таксама ў асабістай гонцы сярод мужчын у дзясятку лепшых спартсменаў трапіў кіраўнік спраў райвыканкама В.С. Канапацкі (звыш 40 гадоў) і эксперт дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Яўген Угляніца (да 40 гадоў).

Валерий МИХАЛЬЧУК.