Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Вызначыліся астатнія прызёры па валейболе

Количество просмотров:

У сярэдзіне студзеня мы пісалі аб праведзеным першынстве раёна па валейболе сярод юнакоў 2003-2004 г.н. школ 1 групы. Нагадаем, тады ўпэўненае лідарства ўтрымала каманда гарадской СШ №4. А нядаўна прызавыя месцы разыгралі дружыны астатніх двух груп.

25 і 27 студзеня спаборнічалі найбольш буйныя сельскія школы (2 група). Фінальная тройка размеркавалася наступным чынам: 1 месца – Рудская СШ, 2-е – Яечкавіцкая СШ, 3-е – Мотальскі ВПК д/с-СШ.
Пераможцам трэцяй групы, гульні якой праходзілі 1 і 3 лютага, стала Дастоеўская СШ. Другое і трэцяе месцы, адпаведна, занялі Ляхавіцкі і Псышчаўскі ВПК д/с-СШ. Усе каманды-прызёры і лепшыя гульцы ўзнагароджаны Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Іванаўскага райвыканкама. Ачкі, набраныя камандамі ў ходзе спаборніцтваў, пойдуць у залік устаноў адукацыі ў 72 раённай спартакіядзе школьнікаў.

НА ЗДЫМКУ: каманда Дастоеўскай СШ.
Валерый МІХАЛЬЧУК.