Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Спорт

Янаўскія атлеты ізноў у лідарах

Количество просмотров:

З 16 па 18 студзеня лепшыя атлеты Іванаўскай ДзЮСШ 2003-2004 гадоў нараджэння прымалі ўдзел у першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, якое адбылося ў легкаатлетычным манежы г. Брэста.

Наш зямляк Данііл Чарняк здолеў паказаць лепшы час на дыстанцыі 1500 метраў (4.30.93 хвіл.), што дазволіла заваяваць 1-е месца. Таксама Данііл стаў другім у бегу на 800 метраў (2.06.56 хвіл.).
У рэспубліканскіх спаборніцтвах прымалі ўдзел Кацярына Ягніш (бег 60 і 200 метраў), Кірыл Казакевіч і Мікіта Серада (абодва – мнагаборства). Усе паказалі годны вынік і ўвайшлі ў дзясятку наймацнейшых.
Выхаванцы старэйшага трэнера-выкладчыка па лёгкай атлетыцы Іванаўскай ДзЮСШ Алены Зіновік – Данііл Чарняк і Кацярына Ягніш – на дадзены момант з'яўляюцца навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
НА ЗДЫМКУ: Данііл Чарняк з трэнерам Аленай Зіновік.