Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

«Залатая восень» прынесла «срэбра»

Количество просмотров:

Нядаўна юнакі 2005 г.н., выхаванцы аддзялення футбола Іванаўскай ДЮСШ, пад кіраўніцтвам Ігара Міхайлавіча Качулы прынялі ўдзел у рэгіянальным турніры «Залатая восень-2019» у суседнім Драгічыне.

Акрамя нашых спартсменаў у спаборніцтвах прымалі ўдзел чатыры каманды. Па ходзе турніру іванаўцы ўнічыю 1:1 згулялі з аднагодкамі з Драгічына, затым упэўнена з лікам 5:0 адолелі выхаванцаў Івацэвіцкай СДЮШАР, а ў завяршэнне з мінімальным лікам 0:1 саступілі апанентам з Кобрына. У выніку па сукупнасці ачкоў нашы гульцы занялі другое месца. Прыз «Лепшаму гульцу турніра» атрымаў выхаванец Іванаўскай ДЮСШ Ягор Ільюшын, які забіў у вароты сапернікаў тры мячы.


Валерый Міхальчук.