Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Змянілі ўказкі на лыжныя палкі

Количество просмотров:

Цяперашняя зіма выдалася на рэдкасць актыўнай. На працягу ўсяго снежня праводзілася маса спартыўных і турыстычных мерапрыемстваў. Студзень таксама не саступае свайму папярэдніку. Так, у сярэдзіне месяца на базе Адрыжынскай СШ адбылася зімовая спартакіяда сярод работнікаў сістэмы адукацыі Іванаўскага раёна. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт, аддзел па адукацыі і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Установа адукацыі 11 і 12 студзеня прыняла больш за паўтары сотні спартсменаў з 14 каманд. У ліку ўдзельнікаў былі і аматары актыўнага адпачынку з Брэста. Згодна з рэгламентам спаборніцтваў спартсменам трэба было прайсці мноства цікавых выпрабаванняў. Пачалася спартакіяда з конкурсу прадстаўлення каманд, у якім не дапускалася выкарыстанне фанаграм і наадварот віталася выступленне пад акампанемент музычных інструментаў. Затым мужчыны і жанчыны пераадолелі кантрольна-турыстычны маршрут, паспаборнічалі ў біятлоннай эстафеце, дартсе, настольным тэнісе. А яшчэ ў рамках злёту прайшло першынство па падлёднай лоўлі рыбы, ад якога ўдзельнікі атрымалі мноства прыемных эмоцый. Усе выпрабаванні праводзілі і ацэньвалі члены судзейскай калегіі з Іванаўскай ДЮСШ, ФСК, РАС ДТСААФ, цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, пад кіраўніцтвам галоўнага суддзі спаборніцтваў С.С. Млынчыка.

Turslet Obrazovanie 2
Turslet Obrazovanie 3
Turslet Obrazovanie 4
Turslet Obrazovanie 5


У выніку па сукупнасці набраных у конкурсах ачкоў першае агульнакаманднае месца заняла дружына Опальскага ВПК. Другое месца дасталася педагогам Адрыжынскай СШ, а трэцяе – Сачыўкаўскага ВПК. Усе прызёры ў асабістым заліку ўзнагароджаны граматамі, а лепшыя каманды – грашовымі сертыфікатамі.
Падводзячы вынікі спартакіяды, яе ўдзельнікі дзякавалі арганізатарам за цудоўна праведзены час у асяроддзі сяброў і калег і выказалі надзею, што такое мерапрыемства стане для Іванаўшчыны традыцыйным.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота Кацярыны КУХАРЧУК.