Телефон рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 Email: zviazda@brest.by

З праблемамі – да дэпутата

priem dorogokupca6 лістапада ў малой зале Іванаўскага райвыканкама адбыўся прыём грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрыем Іванавічам Дарагакупцам.


У ходзе сустрэчы да дэпутата і яго памочніка Анатоля Аляксеевіча Каваліка быў звернуты шэраг пытанняў, якія датычацца выдзялення зямельных участкаў, вырашэння жыллёвай праблемы, крэдытавання будаўніцтва, уладжвання зямельнай спрэчкі паміж суседзямі, а таксама зварот жыхароў вул.Маякоўскага ў г.Іванава з просьбай падсыпкі праезджай часткі. Усяго паступіла шэсць зваротаў. Юрый Іванавіч даў кампетэнтныя адказы і паабяцаў тэрмінова вырашыць праблемы ўсіх, хто да яго звярнуўся.
Акрамя таго, на прыём прыбыла дэлегацыя жыхароў Драгічына з просьбай дапамагчы замяніць калектыўную каналізацыю. Іх просьба па меры магчымасці будзе задаволена.

НА ЗДЫМКУ: падчас прыёму.